2014-08-07 11:29:49

Касцёл – за канструктыўны дыялог з кітайскімі ўладамі


RealAudioMP3 “Каталіцкі Касцёл у Кітайскай Народнай Рэспубліцы жывы і актыўны. Ён імкнецца быць верным Евангеллю і крочыць праз абмежаванні і цяжкасці”, адзначыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін у інтэрв’ю італьянскаму каталіцкаму выданню “Famiglia cristiana”. “Апостальская Сталіца, – дадаў пурпурат – з’яўляецца прыхільніцай паважлівага і канструктыўнага дыялога з грамадзянскімі ўладамі, дзеля пошуку вырашэння праблем, якія абмяжоўваюць поўню веравызнання для католікаў і гарантавання атмасферы сапраўднай рэлігійнай свабоды”.

Кажучы пра сітуацыю у Паўднёвай Карэі і хуткі візіт папы Францішка ў гэту краіну, кардынал Паралін падзяліўся вынікамі некаторых сацыялагічных даследванняў, якія кажуць пра вялікі ўплыў мясцовага Касцёла на жыццё карэйскага грамадства. Ён большы, чым у любой іншай рэлігійнай супольнасці. “Папа Францішак паедзе ў Карэю, таксама для таго, каб прывезці пасланне супакою, прымірэння і адзінства, каб новыя імпульсы для дыялога паспрыялі заканчэнню канфліктаў, якія да сённяшняга дня разрываюць паўвостраў і карэйскі народ”, - адзначыў высокі ватыканскі іерарх. Кардынал Паралін падзяліўся перакананасцю ў тым, што пасланне Папы сустрэне сэрцы і галовы адкрытыя на яго прыняцце. “Паўднёвая Карэя – гэта першая азіяцкая краіна, якая мае гонар прыняць Францішка, візіт якога будзе пацвярджэннем вялікай увагі да мясцовага Касцёла”, - адзначыў пурпурат.

Парадарожжа Святога Айца ў Паўднёвую Карэю пройдзе 14-18 жніўня 2014 г. Ён прыме удзел у VI Днях азіяцай моладзі і ўзначаліць беатыфікацыю 124 карэйскіх мучанікаў. У Паўднёвай Карэі пражывае каля 5,3 млн. католікаў. Гэта трэцяя па велічыні і самая хуткарослая рэлігійная група ў краіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.