2014-08-06 15:53:48

Святы Айцец: вера павінна перадавацца з малаком маці


RealAudioMP3 Папа Францішак прывітаў удзельнікаў І Лацінаамерыканскага кангрэса душпастыраў сем’яў, які праходзіць у Панаме 4-9 жніўня 2014 г. Форум арганізаваны Радай біскупскіх Канферэнцый краін Лацінскай Амерыкі на тэму “Сям’я і сацыяльнае развіццё для поўнага жыцця і місійнага адзінства”. “Што такое сям’я?”, спытаў Францішак на пачатку свайго паслання. Адказ чаканы: гэта “цэнтр любові” у якім пануе “закон павагі і еднасці” і які здольны супрацьстаяць “маніпуляцыям” з боку гэтага свету. Сям’я дапамагае пераадоліць “фальшывае супрацьстаянне паміж індывідуўмам і грамадствам”, у ёй ніхто не пераўтвараецца “у адходы”, а наадварот, прымаюцца ўсё – і старыя і самыя малыя. У сям’і нараджаецца “культура сустрэчы і дыялога, адкрытасць на салідарнасць і трасцэндэнтнасць”, нагадаў Папа. Ён звярнуў увагу на дзве важныя характарыстыкі сям’і: стабільнасць і плённасць.

Францішак падкрэсліў, што сям’я павінна сустракацца з евангелізацыяй і евангелізаваць сама. У ёй чалавек павінен узрастаць у сваёй “адкрытасці на Бога”, а вера “перамешвацца з малаком маці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.