2014-08-05 15:23:44

Папа перадаў прывітанне жыхарам іспанскай Лусены


RealAudioMP3 Папа Францішак выказаў сваю блізкасць кармелітанкам з іспанскага горада Лусена, а мясцовым жыхарам перадаў сваё прывітанне і благаслаўленне. Святы Айцец нечакана патэлефанаў у лусенскі кармелітанскі кляштар св. Юзафа, каб папрасіць аб малітве і пацікавіцца справамі двух аргентынскіх законніц, з якімі ніколі не сустракаўся асабіста, але ўжо на працягу 15 гадоў падтрымлівае сувязь. Папа набіраў іспанскі нумар двойчы. Першы раз ніхто не падняў трубку, але спрацаваў аўтаадказчык. Тады Францішак запісаў кароткае жартаўлівае пасланне з пытаннем: “Чым тут сёстры так заняты, што не могуць адказаць на тэлефонны званок?”. Праз некаторы час, у яго ўсё ж атрымалася паразмаўляць са старымі знаёмымі. Жартаўлівае пасланне Пантыфіка, запісанае на аўтаадказчык, законніцы перадалі мясцовым радыёстанцыям, якія трансліравалі яго на сваіх хвалях, як сведчанне сімпатыі і любові Святога Айца да жыхароў рэгіёна.








All the contents on this site are copyrighted ©.