2014-08-04 16:31:17

Зборная Ватыкана згуляе з ветэранамі нямецкага футбола


RealAudioMP3 Футбольная каманда Ватыкана правядзе таварыскі матч супраць ветэранаў нямецкай “Барусіі Мёнхенгладбах”, на чале з Чампіёнам свету 1974 г. легендарным Хербертам Вімерам. У склад ватыканскай зборнай галоўным чынам уваходзяць супрацоўнікі Ватыканскай пошты і жандармерыі, але сёлета першы раз у ёй будуць гуляць прадстаўнікі Дзяржсакратарыяту і Папскай Швейцарскай гвардыі. Матч адбудзецца на барускім стадыёне ў Франкфурце 10 жніўня 2014 г. Традыцыя правядзення таварыскіх матчаў паміж зборнай Ватыкана і рознымі футбольнымі клубамі нарадзілася ў 2011 г. і была падтрымана Бэнэдыктам XVI. Папа Францішак з радасцю пагадзіўся яе працягваць, улічваючы важнасць спорту ў спрыянні каштоўнасцям і салідарнасці.

1 верасня 2014 г. па ініцыятыве папы Францішка, на Алімпійскім стадыёне ў Рыме, пройдзе футбольны матч за мір з удзелам цяперашніх і былых футбольных зорак. На полі з’явяцца Ліянэль Месі, Джанлуіджы Буфон, Зінэдзін Зідан, Хаўер Дзанэці, Раберта Баджо, Андрэа Пірла, Юта Нагатома і Самуэль Это’О, у якасці прадстаўнікоў розных рэлігій.








All the contents on this site are copyrighted ©.