Францішак удзельнічаў у пахавальных абрадах кардынала Маркізана
Папа Францішак завяршуў
30 ліпеня 2014 г. раніцай у базыліцы св. Пятра пахавальныя абрады кардынала Франчэска
Маркізана, які памёр тры дні таму ва ўзросце 85 гадоў. Пахавальную св. Імшу ўзначаліў
кардынал Анджэла Садана. Ён нагадаў, што памерлы быў святаром і біскупам 62 гады,
з якіх 58 гадоў прысвяціў службе Святому Пасаду, робячы гэта “у метадычнай і спакойнай
манеры”. Дэкан Калегіі кардыналаў нагадаў, што шлях італьянскага іерарха ў Ватыкане
пачаўся яшчэ падчас пантыфікату Пія XII.
Кардынал Маркізана памёр у нядзелю
27 ліпеня 2014 г. раніцай у Рыме. Ён быў спецыялістам па біблійнай тэалогіі і ў 1993
па 2003 гг. кіраваў Папскай камісіяй па культурнай спадчыне Касцёла. Пасля гэта Ян
Павел II прызначыў яго арцыпрэзбітэрам базылікі св. Пятра, генеральным вікарыем для
Дзяржавы Ватыкан і кіраўніком Фабрыкі св. Пятра. У 2003 г. яму быў уручаны кардынальскі
берэт. 25 чэрвеня 2014 г. іерарх адсвяткаваў свой 85-гадовы юбілей.
У сваёй
спачувальнай тэлеграме папа Францішак назваў іерарха “выдатным сынам” італьянскай
зямлі, які на працягу многіх гадоў адзначаўся “сваім руплівым супрацоўніцтвам” з Апостальскай
Сталіцай, асабліва ў якасці арцыпрэзбітэра ватыканскай базылікі і кіраўніка Бюро працы
Апостальскай Сталіцы. “Ён заставіў пасля сябе сведчанне жыцця, адзначанага шчодрасцю
ў адносінах да свайго паклікання, як святара і біскупа”, - напісаў Францішак і дадаў,
што памерлы глыбока адчуваў патрэбы вернікаў і быў адкрыты да свету мастацтва і культуры.
Пасля
смерці кардынала Маркізана Калегія кардыналаў налічвае 212 членаў.