2014-07-30 13:06:06

Ватыканская дыпламатыя імкнулася да балансу сіл перад Першай сусветнай вайной


RealAudioMP3 Мірная дыпламатыя Святога Пасаду падчас Першай сусветнай вайны была накіравана на тое, каб забяспечыць так званай k.u.k.-манархіі (імператарскай і каралеўскай) у Аўстра-Венгрыі ролю каталіцкага прадстаўніка ў Еўропе. Гэты тэзіс прадставіў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё брытанскі гісторык Джон Полард, гаворачы аб міжурадавых намаганнях Апостальскай Сталіцы. Ватыкан бачыў сябе як гаранта балансу сіл паміж каталіцкай Аўстра-Венгрыяй, з аднаго боку, і дамінуюча пратэстанцкай Германіяй, з іншага, для недапушчэння пачатку вайны, сказаў выкладчык Кембрыджскага ўніверсітэта. Гэтата ж датычыла і балансу паміж манархіяй Габсбургаў і праваслаўнай Расіяй, лічыць гісторык. “Ватыкан таксама меў кантакты з прэзідэнтам Вільсанам у ЗША і спрабаваў рашуча пераканаць яго, каб Амерыка не ўступала ў вайну”, - сказаў аўтар кнігі “Бэнэдыкт XV – невядомы Папа і імкненне да міру”.

Але мірнымі ініцыятывамі Апостальскай Сталіцы адзначаўся не толькі пантыфікат Бэнэдыкта XV. Добрым адносінам з Аўстрыяй спрыяў папа Пій Х, які паходзіў з Венецыі, што да 1866 г. належала да манархіі. Ужо ў яго часы ватыканская дыпламатыя працавала над забеспячэннем міру ў Еўропе праз баланс сіл.







All the contents on this site are copyrighted ©.