Пантыфік паедзе ў 2015 г. у Шры-Ланку і на Філіпіны
Папа Францішак наведае
ў 2015 г. Шры-Ланку і Філіпіны. Аб гэтым было абвешчана афіцыйна 29 ліпеня 2014 г.
Візіт ў Шры-Ланку адбудзецца 12-15 студзеня, а на Філіпіны 15-19 студзеня. Пантыфік
анансаваў гэта падарожжа яшчэ 26 мая 2014 г., выступаючы перад журналістамі на борце
самалёта падчас зваротнага шляху са Святой Зямлі ў Рым. Чакаецца, што на Філіпінах
Папа наведае раёны, пацярпелыя ад тайфуна Хаян, які прайшоў праз краіну ў пачатку
лістапада 2013 г. і забраў больш за 5 тыс. жыццяў. Гэта быў самы моцны ў гісторыі
метэаралогіі цыклон, які прыйшоў на мацярык. Аб тым, што Пантыфік можа наведаць раёны,
пацярпелыя ад тайфуна, гаварыў у студзені 2014 г. філіпінскі арцыбіскуп Джон Ду пасля
сустрэчы з старшынёй Папскай рады „Cor Unum”, кардыналам Раберам Сара, які знаходзіўся
на Філіпінах. У сваю чаргу, візіт Папы ў Шры-Ланку будзе спрыяць нацыянальнаму прымірэнню
пасля збройнага канфлікту паміж таміламі і сінгаламі, які працягваўся з 1983 па 2009
гг. Таксама мясцовы Касцёл мае надзею на кананізацыю бл. Джозэфа Ваза, які быў беатыфікаваны
св. Янам Паўлам II падчас яго візіту ў Шры-Ланку ў 1995 г.
Дакладная праграма
другога пасля Паўднёвай Карэі азіяцкага падарожжа папы Францішка будзе апублікавана
пазней, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.