Францішак наведае адзін з самых “крымінальных” рэгіёнаў Італіі
Святы Айцец 26 ліпеня
2014 г. здзейсніць візіт у італьянскую Казерту. У другой палове дня Папа сустрэнецца
з мясцовым духавенствам і ўзначаліць св. Імшу з удзелам вернікаў мясцовай дыяцэзіі.
Падарожжа ў “цытадэль італьянскай мафіі”, як называюць рэгіён, размешчаны на поўнач
ад Неапаля, Пантыфік здзейніць праз некалькі тыдняў пасля свайго візіту ў Калабрыю.
Казерта лічыцца апорай арганізаванай злачыннасці. Як вядома, 26 ліпеня Францішак планаваў
здзейсніць прыватны візіт да аднаго з пратэстанцкіх пастараў і яго супольнасці ў Казерце.
Але ў гэты дзень адзначаецца ўспамін св. Ганны, а яна з’яўляецца нябеснай апякункай
гэтага паўднёваітальянскага горада. Таму мясцовы біскуп прадпрыняў крокі, каб папскі
візіт меў не толькі асабісты характар, і каб Святы Айцец сустрэўся таксама з мясцовымі
католікамі. Пантыфік прыняў гэту прапанову і перанёс прыватны візіт да свайго сябра
пастара на 28 ліпеня.