2014-07-24 12:26:53

Пантыфік выказаў спачуванні ў сувязі з авіякатастрофай на Тайвані


RealAudioMP3 Святы Айцец з болем успрыняў паведамленне аб аварыі пасажырскага самалёта паблізу тайваньскага горада Магун. Ён накіраваў тэлеграму за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна на імя арцыбіскупа Тайпэя, у якой просіць перадаць свае шчырыя спачуванні сем’ям ахвяр катастрофы, запэўненні ў малітве за ўсіх пацярпелых і пажаданні суцяшэння, сілы і спакою. Аварыйнае прызямленне самалёта авіякампаніі “TransAsia Airways” на Тайвані абярнулася гібеллю людзей, якія знаходзіліся на борце. Па апошніх дадзеных авіякампаніі, ахвярамі экстранага прызямлення сталі 48 чалавек. Яшчэ 10 выжылі – усе яны шпіталізаваны. Усяго на борце знаходзіліся 54 пасажыры і 4 члены экіпажа. На месцы катастрофы працягваюцца пошукава-выратавальныя працы. Самалёт здзяйсняў пералёт з міжнароднага аэрапорта Гаосюн, які лічыцца другім па велічыні горадам на востраве, у адзіны на архіпелагу Пэнху горад Магун.







All the contents on this site are copyrighted ©.