2014-07-23 15:14:57

Кіраўнік Папскага інстытута: праблема ў непрыняцці каталіцкай тэалогіі цела


RealAudioMP3 Душпастырская апека сям’і павінна быць заснавана на праўдзе, нагадаў кс. Лівіа Меліна, кіраўнік Папскага інстытута Яна Паўла II па даследаванні сужэнства і сям’і, у кантэксце маючага адбыцца пасяджэння Сінода Біскупаў. Гэта ўстанова актыўна ўключылася ў падрыхтоўку да асамблеі, якая збярэцца ў Ватыкане ў кастрычніку 2014 г. Сузаснавальнік Інстытута, кардынала Карла Кафара, першым з кардыналаў рашуча супрацьставіўся патрабаванням змяніць вучэнне Касцёла і прызнаць дасягненні Яна Паўла II у гэтай галіне за састарэлыя. Такой жа пазіцыі прытрымліваецца і кс. прафесар Меліна. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ён нагадаў, што Касцёл з’яўляецца культуратворнай сілай, якая змяняе звычаі. Існаванне гэтай сілы ён даказаў у супрацьстаянні з культурай Старажытнага Рыма. Тое ж можна зрабіць і сёння, калі мы застанемся творчай меншасцю, здольнай аказваць уплыў на культурныя працэсы, лічыць святар.

Ён падкрэсліў, што працоўны дакумент Сінода Біскупаў на тэму сям’і паказвае на сур’ёзныя недахопы ў каталіцкім фарміраванні не толькі сярод сужэнстваў, але і святароў. Гэта звязана з кліматам, які паўстаў пасля адмовы ад энцыклікі “Humanae Vitae”. У такой сітуацыі Касцёл не быў у стане зразумець багацця і навізны тэалогіі цела, якую даў Ян Павел II. Як гэта ні парадаксальна, калі ў свеце справы, звязаныя з сексам, выходзілі на першы план, у Касцёле гэта тэма не ўздымалася, хоць у нас была тэалогія цела, прапанаваная Янам Паўлам II, у якой гаварылася пра гэта пазітыўным і інавацыйным чынам, максімальна блізка да чалавечага досведу. Па словах кіраўніка Папскага інстытута, такі пазітыўны падыход таксама неабходны на Сінодзе Біскупаў. Бо сям’я, гэта не праблема, але багацце, галоўная дарога да святасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.