Францішак заклікаў маліцца за спыненне канфліктаў на Блізкім Усходзе і Украіне
“З заклапочанасцю”
успрыняў Святы Айцец навіны, якія прыходзяць з хрысціянскіх супольнасцяў у іракскім
Масуле і іншых частак Блізкага Усходу. Гэта месцы, адзначыў папа Францішак 20 ліпеня
2014 г. пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”, дзе паслядоўнікі Хрыста з самага пачатку
хрысціянства жылі са сваімі суграмадзянамі, прапаноўваючы істотны ўклад у дабро грамадства,
а цяпер вымушаны пакідаць свае дамы і ўцякаць ад насілля. Пантыфік сказаў, што ведае
пра іх пакуты і памятае пра іх ў малітве. Ён таксама заклікаў вернікаў працягваць
маліцца за вырашэнне канфліктных сітуацый, якія існуюць у розных частках свету, “асабліва
на Блізкім Усходзе і Украіне”. “Насілле не перамагаецца насіллем! Насілле перамагаецца
мірам!”, - сказаў Францішак.
Становішча хрысціян у Іраку становіцца ўсё больш
і больш драматычным. Джыхадзісты захопліваюць іх дамы і ўводзяць забарону на любую
гуманітарную дапамогу для іх. Вакол Масула і ў горадзе ўжо амаль няма хрысціян. Тых,
хто застаўся, каталіцкія біскупы заклікалі пакінуць гэты раён. Новыя ўлады загадалі
хрысціянам прыняць іслам або плаціць рэлігійны падатак, якi спаганяецца з немусульман.
У адваротным выпадку, яны павінны пакінуць горад.