2014-07-18 14:23:32

Папа спачувае ў сувязі з крушэннем малайзійскага пасажырскага самалёта


RealAudioMP3 Святы Айцец Францішак са смуткам успрыняў навіну аб крушэнні самалёта “Malaysian Airlines” на усходзе Украіны, рэгіёне, дзе адбываецца супрацьстаянне. У спецыяльнай заяве Залы Друку Святога Пасаду гаворыцца, што Пантыфік узносіць малітвы за шматлікіх ахвяр інцыдэнту і іх родных. У сувязі з трагедыяй, Францішак чарговы раз звяртаецца з “сардэчным заклікам” да ўсіх бакоў канфлікту шукаць міру і рашэння праблем шляхам дыялогу, каб пазбегнуць далейшых страт нявінных чалавечых жыццяў.

17 ліпеня 2014 г. над тэрыторыяй Данецкай вобласці Украіны пацярпеў крушэнне малайзійскі пасажырскі самалёт “Боінг 777”, на борце якога знаходзіліся 298 чалавек. Усе яны загінулі.







All the contents on this site are copyrighted ©.