2014-07-17 14:41:50

Зборная Аргентыны па футболе даслала папе Францішку падарунак


RealAudioMP3 Футбалісты зборнай Аргентыны, якія 13 ліпеня 2014 сталі віцэ-чэмпіёнамі сусветнага футбольнага першынства, адправілі папе Францішку футболку з подпісамі ўсіх 23 членаў нацыянальнай зборнай. Такім чынам спартсмены пажадалі выказаць удзячнасць свайму знакамітаму суайчынніку за духоўную падтрымку і благаслаўленне, паведаміў на “Твітэры” адзін з аргентынскіх футбалістаў Максі Радрыгес. “Гэта падарунак, які зборная даслала нашаму Папе”, - напісаў ён. Запіс у сацыяльнай сетцы ілюстраваны фотаздымкам, на якім Радрыгес і Месі трымаюць футболку з нумарам 11 і подпісамі ўсіх футбалістаў.

Як вядома, папа Францішак з’яўляецца вялікім заўзятарам футболу. Перад пачаткам Чэмпіяната свету ў Бразіліі ён прыняў на аўдыенцыі нацыянальную зборную роднай краіны. Аргентынцы саступілі ў фінале сусветнага першынства камандзе Германіі з лікам 0:1.







All the contents on this site are copyrighted ©.