2014-07-16 15:27:07

Святы Пасад занепакоены сітуацыяй вакол гандлю чалавечымі органамі


RealAudioMP3 Людзі з бедных краін, у тым ліку дзеці, часта выкарыстоўваюцца арганізаванай злачыннасцю для гандлю органамі, папярэджвае ватыканская газета “L’Osservatore Romano” у сваёй нямецкамоўнай версіі. Навуковыя дасягненні прывялі да новых, “жудасных” і “беспрэцэдэнтных” форм эксплуатацыі людзей, на якія не можна не звяртаць ўвагі і рабіць выгляд, што іх не існуе, адзначаецца ў штотыднёвіку. Этычныя страты – гэта не “другараднае пытанне”, і яго не можна не прымаць пад увагу пры разліку выдаткаў і выгод, звязаных з трансплантацыяй органаў. Таксама трэба рашуча змагацца з выкарыстаннем дзецей, якія трапляюць у лапы мафіі. Гаворка ідзе пра пастаянна растучыя лічбы. Часта дзяцей ва ўзросце ад трох да чатырох гадоў злачынцы перапраўляюць кантрабандай праз Міжземнае мора. Частку з іх аддаюць самі бацькі, паддаючыся абяцанням, што іх нашчадкам дадуць прытулак і забяспечаць ад пагрозы вайны.

Попыт на органы ў багатых краінах расце, а лік донараў тут скрачаецца. Гэта выкарыстоўваюць злачынцы, якія заўсёды базуюць сваю дзейнасць на эксплуатацыі бедных. Багатыя пажылых людзі, такім чынам, часта захоўваюць або падоўжваюць сваё жыццё праз выкарыстанне органаў беднякоў. Такім чынам, “твор сучаснасці і навуковага прагрэсу” садзейнічае рабству.

Яшчэ адной з форм эксплуатацыі ватыканская газета называе сурагатнае мацярынства, калі жанчыны з бедных краін нараджаюць дзяцей спецыяльна для іншых асоб або гомасексуальных пар. Замест таго, каб пакласці канец сучасным трагедыям, прапанаваць новыя метады і спосабы тэрапіі, прагрэс ідзе ў бок здабывання грошай, адзначаецца ў “L’Osservatore Romano”.

Хоць большасць трансплантацый у свеце адбываецца з выкарыстаннем органаў памерлых донараў або сваякоў пацыентаў, чорны рынак квітнее, паколькі на сённяшні дзень попыт перавышае прапанову. Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе аб 10 тыс. выпадкаў продажу органаў на чорным рынку, абарот якога перавышае 500 млн. долараў.







All the contents on this site are copyrighted ©.