2014-07-16 10:40:24

Святы Айцец: міграцыя – гэта не надзвычайнае становішча або выпадковы факт


RealAudioMP3 “Хоць вялікі паток мігрантаў існуе на ўсіх кантынентах і амаль ва ўсіх краінах, міграцыю да гэтага часу лічаць надзвычайным становішчам або выпадковым і непастаянным фактам. Між тым, яна ўжо стала важным элементам і выклікам для нашых грамадстваў”, - напісаў папа Францішак у пасланні да ўдзельнікаў сустрэчы па пытаннях міграцыі і развіцця, якая скончылася прошлай ноччу па цэнтральнаеўрапейскім часе ў Мехіка. Яна прайшла з удзелам міністраў замежных спраў некалькіх краінах Лацінскай Амерыкі, а таксама дэлегацыі Святога Пасаду, якую ўзначаліў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Пантыфік адзначыў, што міграцыя з’яўляецца “феноменам вельмі перспектыўным, а таксама вялікім выклікам. Многія людзі, вымушаныя эміграваць, пакутуюць, а часам трагічна паміраюць. Іх правы ўсебакова парушаюцца. Іх разлучаюць з сем’ямі і, на жаль, яны ўсё яшчэ з’яўляюцца прадметам расізму або ксенафобіі”. Францішак узгадвае тое, што напісаў у сваім пасланні на мінулагодні Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў аб неабходнасці змены стаўлення да іх, і пераходу ад “культуры непрымання” да “культуры сустрэчы”.

Папа звярнуў увагу “на дзесяткі тысяч дзяцей, якія эмігруюць у адзіночку, без нагляду, каб пазбегнуць беднасці і насілля. Гэта адна з катэгорый мігрантаў, якія пераходзяць з Цэнтральнай Амерыкі і Мексікі мяжу са Злучанымі Штатамі ў экстрэмальных умовах. Яны шукаюць надзеі, што, як правіла, аказваецца бескарысным. Іх колькасць расце з кожным днём. Гэта гуманітарная праблема, перш за ўсё, патрабуе тэрміновага ўмяшання, каб прыняць і абараніць гэтых непаўналетніх”. Гэтага, аднак - на думку Святога Айца - яшчэ не дастаткова. У краінах, адкуль адпраўляюцца дзеці, трэба інфармаваць пра небяспеку такога падарожжа, і, перш за ўсё, спрыяць развіццю гэтых краін. Уся міжнародная супольнасць павінна спрыяць выкарыстанню новых форм легальнай і бяспечнай міграцыі, лічыць Францішак у сваім пасланні.

У канцы сустрэчы, якая праходзіла пад старшынствам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна і міністра замежных спраў Мексікі Хасэ Антоніа Міда, была выдадзена сумесная заява. У ёй падкрэсліваецца неабходнасць прыняцця пад увагу ў міграцыйнай палітыцы фактару чалавечай годнасці і ўз’яднання сем’яў. Прызнаецца ўклад мігрантаў у развіццё грамадства. У дакуменце быў узгоднены шэраг мер у мэтах абароны іх правоў і паляпшэння іх прыёму з боку грамадскасці. Прагучаў таксама заклік да адмысловай увагі да феномену эміграцыі дзяцей і маладых людзей, якія не маюць апекі, падкрэсліваючы, што ў іх ёсць права на асаблівую міжнародную абарону.







All the contents on this site are copyrighted ©.