2014-07-15 12:42:28

Карэя: афіцыйная інтэрнэт-старонка візіту Святога Айца


RealAudioMP3 У інтэрнэце стаў даступны афіцыйны партал падарожжа папы Францішка ў Паўднёвую Карэю. Святы Айцец наведае гэту азіяцкую краіну 14-18 жніўня 2014 г. Па адрасе “popekorea.catholic.or.kr” можна знайсці інфармацыю на карэйскай і англійскай мовах, якая тычыцца самаго візіту, месцаў, якія наведае Пантыфік, Дня азіяцкай моладзі і беатыфікацыі 124 карэйскіх мучанікаў. Гэтыя падзеі сталі галоўнай мэтай падарожжа Папы.







All the contents on this site are copyrighted ©.