2014-07-11 11:10:37

Касцёл не збіраецца адмаўляцца ад “традыцыйных” СМІ


RealAudioMP3 “Касцёл напэўна не можа пазбавіцца “традыцыйных” сродкаў масавай інфармацыі: радыё, тэлебачання і прэсы”, - лічыць старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. “Святы Пасад не можа закрыць дадзенага каналу камунікацыі. Гэта не азначае, аднак, што не адчуваецца моцная патрэба, і нават абавязак, прысутнічаць таксама ў кантэксце новых тэхналогій”, - падкрэсліў арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі ў інтэрв’ю “L’Osservatore Romano”. Папскія акаунты ў сацыяльных сетках займаюць першыя месцы ў статыстыцы. “Чакаецца, што гэтыя лічбы будуць працягваць расці. Мы пастаянна шукаем новыя шляхі для дэманстрацыі папскага навучання ў віртуальнай рэальнасці, дзе можна сустрэць любога чалавека”, - сказаў кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі. Іерарх прадставіў папе Францішку новую версію прылажэння „The Pope app”. Гэта “інструмент эфектыўны і нашмат больш змястоўны, чым папярэдняя версія”. Ён дае магчымасць простага і хуткага доступу да ўсіх гамілій Папы, усіх яго пасланняў, і нават відэаматэрыялаў, якія адносяцца да яго. У той жа час дазваляе сачыць за папскімі цырымоніямі і ўсімі публічнымі выступленнямі праз смартфон і планшэт”, - паведаміў арцыбіскуп Чэлі.

Трэба нагадаць, што 9 ліпеня 2014 г. у Ватыкане было заяўлена аб вялікай рэформе ватыканскіх СМІ, базай для якой стануць паспяховыя “папскія праекты” у сацыяльных медыя. Мэтай пераўтварэнняў будзе адаптацыя да сучасных умоў, павышэнне ўзроўню каардынацыі паміж сродкамі масавай інфармацыі Святога Пасаду і скрачэнне выдаткаў на іх. Планаваннем рэформ зоймецца спецыяльны камітэт, які будзе складацца з міжнародных экспертаў і прадстаўнікоў ватыканскіх медыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.