2014-07-09 15:37:31

Экуменічная супольнасць у Тэзэ рыхтуецца да свайго 75-гадовага юбілею


RealAudioMP3 Экуменічная супольнасць у Тэзэ адзначыць у наступным годзе 75-годдзе стварэння і 100-годдзе з дня нараджэння брата Ражэ – свайго заснавальніка. Цэнтральнай падзеяй урачыстасцяў стане сустрэча моладзі з актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця, прадстаўнікамі Цэркваў і людзьмі, якія жывуць ва ўмовах розных пагроз. Яна пройдзе 9-16 жніўня 2015 г. Таксама праз год, у ліпені, запланавана спатканне для маладых людзей з законных супольнасцяў. На ім будуць прысутнічаць каталіцкія, праваслаўныя і пратэстанцкія настаяцелі. У пачатку верасня 2015 г. пройдзе сімпозіум пра ўклад брата Ражэ ў тэалагічную думку. У ім возьмуць удзел маладыя тэолагі і эксперты з розных Цэркваў. Будзе прысутнічаць кардынал Вальтэр Каспер.

Сёлета ў пачатку ліпеня ў Тэзэ пачаліся найбуйнейшыя сустрэчы на працягу года. Кожную нядзелю тысячы маладых людзей прыбываюць у экуменічную супольнасць і застаюцца тут на працягу тыдня для абмену думкамі і малітвы. Групы суправаджаюць святары. Усё лета маладыя людзі будуць разважаць на тэму, прапанаваную для сёлетніх сустрэч – пошук новых форм салідарнасці ў сучасным свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.