2014-07-09 10:50:53

Пантыфік зацвердзіў рашэнні па беатыфікацыйных справах


RealAudioMP3 8 ліпеня 2014 г. падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Пантыфік зацвердзіў сем дэкрэтаў, якія тычацца прызнання гераічнасці цнотаў кандыдытаў да беатыфікацыі. Гаворка ідзе пра партугальскага біскупа, які працаваў ў Бразіліі, Антоніа Ферэйра Вікоса з Кангрэгацыі Місій, памерлага ў 1875 г.; іспанца, кс. Сатурніна Лопеса Навоа, сузаснавальніка Кангрэгацыі бедных сясцёр ад пакінутых старых, памерлага ў 1905 г.; французскага салезіяніна, айца Жозэфа Агюста Арыбата, памерлага ў 1963 г.; камелітанку з Францыі сястру Марыю Вераніку ад Мукі Езуса, заснавальніцу Інстытута сясцёр апостальства Кармелю, памерлую ў 1906 г.; італьянку Элену да-Персіко, заснавальніцу Інстытута апостальскага жыцця дачок Каралевы Апосталаў, памерлую ў 1948 г.; сястру Гаэтану ад Найсвяцейшага Сакрамэнту з Італіі, заснавальніцу і першую генеральную настаяцельніцу Кангрэгацыі бедных дачок св. Гаэтана, памерлую ў 1935 г.; і свецкага верніка, італьянца, Марчэла Кандзіа, памерлага ў 1983 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.