2014-07-08 15:10:16

Апублікаваны фінансавы баланс Святога Пасаду і Ватыкана за 2013 г.


RealAudioMP3 Прэфектура эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы прадставіла баланс Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан за 2013 г. Мінулы год быў закрыты з дэфіцытам у 24 470 549 еўра. Як ужо адзначалася, гэты вынік шмат у чым звязаны з негатыўнымі наступствамі вагання цэн на каштоўныя металы. Страты па гэтай прычыне ацэньваюцца ў 14 млн. еўра. Найбольш сур’ёзныя выдаткі Святога Пасаду былі звязаны з выплатай заработнай платы для 2886 супрацоўнікаў на суму ў 125 млн. еўра. Акрамя таго, больш за 15 млн. склалі падаткі на маёмасць.

Губернатарат Дзяржавы Ватыкан падрыхтаваў асобны баланс. Ён быў закрыты ў 2013 г. з прыбыткам у памеры 33 040 583 еўра. Акрамя таго, з дыяцэзій ва ўсім свеце надашло ў агульнай складанасці 22 435 359 еўра. Гэта крыху больш, чым у 2012 г. Так, у цэлым абодва балансы былі закрытыя з прыбыткам у каля 10 млн. еўра.

У спецыяльнай заяве Залы Друку Святога Пасаду гаворыцца, што Інстытут рэлігійных спраў – Ватыканскі банк – зрабіў уклад на суму 54 млн. еўра ў бюджэт Святога Пасаду, з якіх 50 млн. было прызначана на пакрыццё дэфіцыту і 4 млн. на іншыя мэты – у тым ліку, на падтрымку кляўзуровых кляштараў, Фонд Амазоніі і фонд падтрымкі Касцёла ў былым СССР.







All the contents on this site are copyrighted ©.