2014-07-06 12:29:36

Святы Айцец заклікаў да будавання новых грамадскіх адносін


RealAudioMP3 “Міласэрнасць, адпусты, адпушчэнне грахоў – гэта не толькі нешта пабожнае, унутранае, духоўнае вызваленне ад болю. Гэта прароцтва новага свету, у якім каштоўнасці зямлі і працы будуць размяркоўвацца справядліва і ніхто не будзе пазбаўлены таго, што неабходна, таму што салідарнасць і дзяленне з’яўляюцца канкрэтным наступствам братэрства”, - сказаў Францішак 5 ліпеня 2014 г. падчас сустрэчы з вернікамі ў горадзе Ізэрніі, у рамках свайго візіту ў рэгіён Малізэ. Там ён абвясціў Юбілейны год св. папы Цэлестына V. У наступным годзе будзе адзначацца 800-годдзе з дня нараджэння гэтага Пантыфіка, які ў канцы ХІІІ ст. дабравольна пакінуў Пасад св. Пятра.

Папа Францішак звярнуў увагу вернікаў на патрэбу новай грамадскай паставы, якая павінна адзначацца не ўцёкамі ад рэальнасці і яе праблем, але любоўю як сілай, якая ачышчае сумленні, абнаўляе грамадскія адносіны, плануе іншую эканоміку, ставіць у цэнтры чалавека, працу, сям’ю, а не грошы і прыбытак. І гэта, падкрэсліў Святы Айцец, не ўтопія, а жаданне дабра, справядлівасці і міру для ўсіх.







All the contents on this site are copyrighted ©.