2014-07-05 11:36:04

Папа ў Малізэ: самая вялікая праблема – не голад, а адсутнасць павагі да чалавечай годнасці


RealAudioMP3 Паважаць годнасць кожнага чалавека і шанаваць святочны характар нядзелі заклікаў Папа 5 ліпеня 2014 г. падчас сустрэчы з прадстаўнікамі свету працы і бізнесу ва Універсітэце Кампабаса. Гэта быў першы пункт пятага пастырскага візіту Францішка у межах Італіі. Сёння ўвесь дзень Пантыфік знаходзіцца ў дыяцэзіі Кампабаса-Баяна ў рэгіёне Малізэ. Папа адзначыў, што нашы часы патрабуюць звароту да такога развіцця, якое магло б паважаць створаную рэальнасць. Ён дадаў, што магчымасць узгаднення сямейных і працоўных абавязкаў з’яўляецца крытэрыем ацэнкі чалавечнасці цяперашняй эканамічнай сістэмы. “У гэтым кантэксце з’яўляецца таксама пытанне аб працы ў нядзелю, якая тычыцца не толькі вернікаў, але ўсіх, як этычнае рашэнне. Гэта тая прастора бескарыслівасці, якая губляецца. Пытанне ў тым, чаму мы хочам аддаць прыярытэт? Нядзеля свабодная ад працы за выключэннем неабходных паслуг, азначае, што прыярытэтам з’яўляюцца не эканамічныя, а чалавечыя пытанні: самаадданасць, не камэрцыйныя, але сямейныя, сяброўскія адносіны. Для вернікаў – адносіны з Богам і супольнасцю. Магчыма, прыйшоў час спытацца, ці ёсць праца ў нядзелю сапраўднай свабодай”, - сказаў Папа.

Францішак выказаў сваю пазіцыю і адносна забеспячэння працай і барацьбы з беспрацоўем. Ён заклікаў працягваць гэтыя намаганні. На яго думку, адсутнасць працы вядзе не толькі да адсутнасці сродкаў да існавання, бо ежай забяспечваюць шматлікія дабрачынныя арганізацыі. “Праблема ў тым, што мы не прыносім хлеб у дом, а гэта адымае ў нас годнасць! Самая вялікай праблемай з’яўляецца не голад, але павага чалавечай годнасці!”, - падкрэсліў Францішак.

Італьянскі рэгіён Малізэ, дзе праходзіць папскі візіт, многія называюць “забытым кутком Італіі”. Беспрацоўе тут значна перавышае сярэднія паказчыкі па краіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.