2014-07-03 10:58:58

Святы Пасад юрыдычна прызнаў Міжнародную асацыяцыю экзарцыстаў


RealAudioMP3 Кангрэгацыя па справах духавенства юрыдычна прызнала Міжнародную асацыяцыю экзарцыстаў. Згодна з дэкрэтам ад 13 чэрвеня 2014 г. на падставе канонаў 322 §1 і 116 §2 Кодэкса кананічнага права быў ухвалены статут асацыяцыі і прызнаны за ёй прававы статус міжнароднага прыватнага аб’яднання вернікаў з усімі правамі і абавязкамі, устаноўленымі Кодэксам. Рашэнне Святога Пасаду “з’яўляецца повадам да радасці не толькі для нас, але і для ўсяго Касцёла”, - сказаў айцец Франчэска Бамонтэ, старшыня асацыяцыі. Ён адзначыў, што Бог кліча некаторых святароў “да каштоўнага служэння экзарцызму і вызвалення, ставячы перад імі заданне суправаджаць з пакорай, верай і любоўю асоб, якія маюць патрэбу ў асаблівым духоўным і душпастырскі клопаце. Святар адзначыў, што некаторыя, ведаючы аб гэтай драматычнай рэальнасці, часта ігнаруюць яе або заніжаюць значнасць праблемы. На самой справе, экзарцызм з’яўляецца адной з форм міласэрнасці.

Ідэя заснавання асацыяцыі належыць італьянцу, кс. Габрыэле Аморту. Яна нарадзілася у васьмідзесятых гадах мінулага стагоддзя, калі ўсё большая колькасць вернікаў пачала звяртацца да экзарцыстаў. Тады з’явілася думка аб’яднаць экзарцыстаў для абмену вопытам і ідэямі, каб затым прапанаваць больш практычную і эфектыўную дапамогу тым, хто мае ёй патрэбу. Так 4 верасня 1991 г. нарадзілася Міжнародная асацыяцыя экзарцыстаў. Сёння яна налічвае каля 250 членаў, якія нясуць служэнне ў 30 краінах.







All the contents on this site are copyrighted ©.