2014-07-02 11:04:11

Пантыфік выступае за поўнае раззбраенне


RealAudioMP3 Папа Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў канферэнцыі па Канвенцыі аб супрацьпяхотных мінах, якая праходзіла ў Мазамбіку. Пантыфік лічыць, што супрацьпяхотныя міны з’яўляюцца зброяй подлых баязліўцаў, відам узбраення бесчалавечнага і безадказнага. Нанесеная ім шкода нагадвае нам, што выкарыстанне зброі, асабліва супрацьпяхотных мін, гэта паражэнне для ўсіх. Папскае пасланне прачытаў падчас форуму Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Пьетра Паралін. Пантыфік нагадаў, што супрацьпяхотныя міны ўсцяж уплываюць на жыццё многіх сем’яў, супольнасцяў і цэлых краін. Яны жывуць у пастаянным страху, нават калі ўзброеныя канфлікты заканчваюцца. Гэта ўплывае на паўсядзённае жыццё і перашкаджае міру. Святы Айцец заклікаў усіх адказных асоб, каб раз і назаўжды вырашылі праблему супрацьпяхотных мін. Ліквідацыя гэтай зброі павінна быць узорам для іншых працэсаў раззбраення, у прыватнасці ў дачыненні да ядзернай зброі і іншых відаў узбраення, якія ў цэлым не павінны існаваць, лічыць папа Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.