2014-07-01 15:26:15

У Кракаве пройдзе прэзентацыя лагатыпа Сусветных дзён моладзі 2016 г.


RealAudioMP3 Публічная прэзентацыя лагатыпа Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у польскім Кракаве ў 2016 г., адбудзецца 3 ліпеня ў мясцовай мітрапалітальнай курыі. У конкурсе прымалі ўдзел 224 праекты. Конкурсная камісія рэкамендавала пяць з іх для зацвярджэння Папскай радай па справах свецкіх. Ні адна з прадстаўленых прапаноў, аднак, не атрымала адабрэнне. У сувязі з гэтым, аргкамітэт моладзевага форуму даручыў падрыхтоўку праектаў некалькім незалежным дызайнерам, якія не прымалі ўдзелу ў конкурсе. З гэтых праектаў Папская рада па справах свецкіх выбрала пераможцу.

У прэс-канферэнцыі, падчас якой адбудзецца прэзентацыя лагатыпу, возьме ўдзел кардынал Станіслаў Дзівіш, арцыбіскуп Кракаўскі і былы асабісты сакратар св. Яна Паўла ІІ, члены аргкамітэту і аўтар лагатыпа, імя якога не публікуецца.

Падчас сустрэчы прагучыць інфармацыя аб конкурсе на гімн Сусветных дзён моладзі і зменах у структуры аргкамітэту. Апрача таго, будзе абвешчана афіцыйная малітва форуму.







All the contents on this site are copyrighted ©.