2014-07-01 10:57:40

У Ватыкане прайшоў сумесны канцэрт праваслаўнага і каталіцкага хораў


RealAudioMP3 Сумесны канцэрт Маскоўскага сінадальнага хору і Папскай Сікстынскай капэлы прайшоў у Ватыкане. На канцэрце прысутнічалі паслы розных краін, ватыканскія іерархі, духавенства і іншыя высокапастаўленыя госці, паведаміў 1 ліпеня 2014 г. мастацкі кіраўнік маскоўскага хору Аляксей Пузакоў. У Сікстынскай капэле прагучалі творы Палестрына, Свірыдава, мітрапаліта Іларыёна, Бартнянскага, Часнакова, Іванова-Радкевіча, распавёў ён.

Дыялог двух вядучых харавых калектываў Рускай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла пачаўся ў лістападзе 2013 г. канцэртам у Рыме. З таго часу Сікстынская капэла пабывала ўпершыню ў сваёй гісторыі ў Маскве, гэта адбылося 25-27 мая 2014 г., дзе дала сумесныя канцэрты з Маскоўскім сінадальным хорам.







All the contents on this site are copyrighted ©.