2014-07-01 10:47:26

Святы Айцец прыняў новую каралеўскую пару Іспаніі


RealAudioMP3 Папа Францішак прыняў 30 чэрвеня 2014 г. у Ватыкане новага караля Іспаніі Філіпа VI і яго жонку каралеву Летыцыю. Каралеўская пара абмеркавала з Пантыфікам касцёльна-дзяржаўныя адносіны. Размова была прысвечана тэмам, якія ўяўляюць агульны інтарэс, а таксама важнасці наладжвання дыялогу і супрацоўніцтва Касцёла і дзяржавы на карысць іспанскіх падданых, гаворыцца ў заяве Святога Пасаду. Падкрэсліваецца, што візіт можа азначаць ўмацаванне існуючых добрых адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Іспаніяй.

Гутарка паміж Святым Айцом і новай каралеўскай парай працягнулася каля 40 хвілін. У ходзе размовы Філіп VI выказаў надзею, што Папа зможа наведаць Іспанію ў сакавіку наступнага года, калі будзе адзначацца 500-годдзе з дня нараджэння св. Тэрэзы Авільскай.

Візіт стаў першай замежнай паездкай новага караля Іспаніі.







All the contents on this site are copyrighted ©.