2014-07-01 12:42:01

Папа прымае ўдзел у пятым пасяджэнні Рады кардыналаў


RealAudioMP3 1 ліпеня 2014 г. раніцай у Ватыкане пачалося пасяджэнне Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і вывучэнні праекту рэформы Рымскай курыі. У ім прымае ўдзел папа Францішак, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Гэта ўжо пятая нарада гэтага кансультацыйнага органу. Яна працягнецца да 4 ліпеня. Папярэднія пасяджэнні Рады адбываліся: 1-3 кастрычніка 2013 г., 3-5 снежня 2013 г., 17-19 люты 2014 г. і 28-30 красавіка 2014 года. Падчас іх размова ішла пра будучыню папскіх рад і магчымыя структурныя змены ў іх, правілы працы і паўнамоцтвы Сінода Біскупаў, дзейнасць існуючых дзевяці кангрэгацый, фінансавыя пытанні Ватыкана і Святога Пасаду. Адным з вынікаў працы Рады кардынала стала стварэнне двух органаў, якія будуць займацца эканамічным бокам дзейнасці Святога Пасаду, Сакратарыяту і Рады па эканамічных пытаннях.







All the contents on this site are copyrighted ©.