Ватыканская фінансавая разведка будзе супрацоўнічаць з калегамі з ЗША
Бюро фінансавай інфармацыі,
орган фінансавай разведкі Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан, падпісала пагадненне
па абмене інфармацыяй з Бюро па кантролі за грашовым абаротам ЗША (OCC). Яно стала
першым двухбаковым пагадненнем, у якім Бюро фінансавай інфармацыі выступае ў ролі
органу фінансавага нагляду і рэгулятара Апостальскай Сталіцы і Ватыкану, што мае вялікае
значэнне для ўзмацнення міжнароднага супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і Злучанымі
Штатамі Амерыкі. “Зроблены яшчэ адзін крок у намаганнях Апостальскай Сталіцы ў бок
удасканалення сістэмы фінансавага рэгулявання і імкнення да празрыстасці і міжнароднага
супрацоўніцтва”, - сказаў Рэнэ Брульхарт, дырэктар ватыканскага фінансвага органу.
“Святы Пасад становіцца часткай глабальнай сям’і добра рэгуляваных юрысдыкцый”, -
дадаў ён.
Бюро фінансавай інфармацыі чакае падпісання далейшых двухбаковых
пагадненняў з фінансавымі разведкамі краін і структурамі, якія ажжыццяўляюць нагляд
над рынкам фінансаў. Гэта дазволіць пашырыць яго намаганні па ўмацаванні міжнароднага
супрацоўніцтва, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, апублікаваным 30 чэрвеня 2014
г.
Бюро па кантролі за грашовым абаротам ЗША з’яўляецца незалежным органам
у казначэйстве ЗША і працуе над рэгістрацыяй, рэгуляваннем дзейнасці і кантраляваннем
усіх мясцовых банкаў і федэральных філіялаў і агенцтваў замежных банкаў на тэрыторыі
Злучаных Штатаў.
Бюро фінансавай інфармацыі – гэта кампетэнтны орган Святога
Пасаду і Дзяржавы Ватыкан, якія займаецца супрацьдзеяннем адмыванню грошай і фінансаванню
тэрарызму. Яно выконвае двайную функцыю: дзейнічае як орган фінансавага нагляду і
рэгулявання, а таксама займаецца фінансавай разведкай. Бюро, заснаванае ў 2010 г.,
з ліпеня 2013 г. з’яўляецца членам “Групы Эгмант” і ўжо падпісала мемарандумы аб узаемаразуменні
з фінансавымі разведкамі з больш чым дзесятка краін, уключаючы Вялікабрытанію, ЗША,
Францыю, Іспанію, Італію і Германію.