2014-06-30 14:44:52

Апостальская Сталіца стане сустаршынёй Балонскага працэсу


RealAudioMP3 Святы Пасад у другой палове года прыме на сябе галоўную ролю ў еўрапейскай палітыцы вышэйшай адукацыі. 1 ліпеня 2014 г. пачынаецца ватыканскае сустаршынства ў Балонскім працэсе. Гэта адбудзецца ўпершыню. Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі разам з Італіяй будзе да канца года дзяліць адказнасць за планаванне і арганізацыю рэгулярных сустрэч дзяржаў-членаў Балонскага працэсу. Мэтай Святога Пасаду на працягу наступных шасці месяцаў з’яўляецца павышэнне пачуцця сацыяльнай адказнасці вышэйшай адукацыі, заявіў кс. Фрыдрых Бэхіна, адзін з трох прадстаўнікоў ватыканскай дыкастэрыі ў працэсе сустаршынства. Універсітэцкія рэформы не могуць быць абмежаваны выключна да тэхнічных пытанняў, але павінны прымаць пад увагу сацыяльныя праблемы, такія як міграцыя і дэмаграфічныя змены, адзначыў святар.

Афіцыйная цырымонія змены краін-старшынь адбудзецца ў Рыме 8 ліпеня 2014 г. У першай палове 2014 г. кіраўнічую функцыю выконвалі Грэцыя і Казахстан. Змена адбываецца кожныя шэсць месяцаў, а старшынства заўсёды ажыццяўляецца сумесна дзяржавай-членам Еўрасаюзу і краінай, якая не ўваходзіць у яго.







All the contents on this site are copyrighted ©.