Папская элемазінарыя атрымала магчымасць больш дапамагаць бедным
З інаўгурацыяй папы
Францішка штомесячны даход Апостальскай элемазінарыі павялічыўся на 50% за кошт выдання
пергаментаў з апостальскім благаслаўленнем Святога Айца. Акрамя таго, за гэты перыяд,
у параўнанні з папярэднімі, надышло значна больш ахвяраванняў, паведаміў папскі элемазінарый,
арцыбіскуп Конрад Краеўскі. Ён не агучыў дакладныя лічбы. У папярэднія гады сярэдні
даход ад пергаментаў складаў каля 250 тыс. еўра. “Увага людзей да бедных і патрабуючых
падчас гэтага пантыфікату стала нашмат большай. Падставай сталі заклікі Папы да міласэрнасці”,
- сказаў іерарх. Францішак прызначыў яго на цяперашнюю пасаду ў жніўні 2013 г.
У
2013 г. элемазінарыя выдала на дапамогу бедным у агульнай складанасці 2 млн. еўра.
Гэта ўдвая больш, чым у папярэднім годзе. Пасля свайго абрання Пантыфік асабіста папрасіў
павялічыць памер дапамогі.
У Апостальскай элемазінарыі каля 30 асоб працуе
над аналізам пісьмовых запытаў аб дапамозе. Яны павінны мець пячатку парафіі для забеспячэння
сапраўднасці. Калі прымаецца станоўчае рашэнне, з Ватыкану да пробашча прыходзіць
чэк. Затым святар пераказвае грошы асобе, для якой яны прызначаны. Сродкі для бедных
паступаюць у асноўным з ахвяраванняў. Пергаменты з папскім бласлаўленнем звычайна
выдаюцца з нагоды хросту, шлюбу або іншых урачыстых момантаў.