2014-06-27 12:11:25

Папа ўрычыць паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам


RealAudioMP3 29 чэрвеня 2014 г. папа Францішак урычыць паліі 24 новым арцыбіскупам Мітрапалітам. Яшчэ 3 іерархі атрымаюць гэты элемент літургічнага адзення пазней. Палій арцыбіскупаў сімвалізуе паслухмянасць Папу і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду. Ён уяўляе сабой вузкую стужку з белай авечай воўны з вышытымі чорнымі крыжамі, на канцах – з абшытымі чорным шоўкам кавалачкамі свінца. Пантыфік ўручае паліі прызначаным за мінулы год арцыбіскупам Мітрапалітам традыцыйна ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, якая адзначаецца 29 чэрвеня.

У 2013 г. Служба папскіх літургічных цэлебрацый паведаміла аб скарачэнні абраду ўручэння паліяў. Ён быў выключаны з Эўхарыстычнай цэлебрацыі і праходзіў непасрэдна перад св. Імшой. Гэта тлумачылася неадпаведнасцю “перапынення” Эўхарыстыі абрадам “даволі працяглым”, улічваючы дастаткова вялікую колькасць новых арцыбіскупаў Мітрапалітаў, і яго “не сакрамэнтальнай прыродай”.








All the contents on this site are copyrighted ©.