2014-06-27 11:19:38

Кардыналы пра Сінод на тэму сям’і: гаворка не ідзе пра змену навучання Касцёла


RealAudioMP3 Роля сям’і ў будаўніцтве грамадства – незаменная, адзначыў кардынал Ларэнца Балдзісэры, генеральны сакратар Сінода Біскупаў падчас прэзентацыі працоўнага дакумента ІІІ Надзвычайнай сесіі Генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў, якая пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2014 г. Прэзентацыя “Instrumentum laboris” будучага форума, прайшла 27 кастрычніка 2014 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы. “Сям’я, гэта фундаментальная ячэйка грамадства, месца ў якім вучацца жыць разам, кожны са сваімі адметнасцямі і прыналежаць адно аднаму. Сям’я – гэта прывелеяваная прастора такіх каштоўнасцяў, як братэрства, любоў, павага і салідарнасць паміж пакаленнямі, месца дзе падтрымліваецца годнасць чалавека, пераўзыходзіцца індывідуалізм і робіцца ўнёсак у супольнае дабро грамадства”, адзначыў ён. Сёння, існуе тэрміновая неабходнасць у падтрымцы прагі сям’і, якая прысутнічае сярод маладых пакаленняў, перакананы ватыканскі іерарх.

Гаворачы пра ахвяраў складаных сітуацый звязаных з разводамі, сужыццём без шлюба, пурпурат адзначыў, што неабходна даць гэтым людзям магчымасць залячыць раны, знайсці прымірэнне, новую надзею і спакой. Як наступства, існуе неабходнасць у душпастырстве здольным адарыць міласэрнасцю, якую Бог дае ўсім без меры. “Гаворка ідзе пра тое, каб прапанаваць, а не навязаць; суправаджаць, а не падштурхоўваць; запрашаць, а не цягнуць; натхняць, а не расчароўваць”, - сказаў кардынал Балдзісэры.

Прысутны на прэзентацыі працоўнага дакумента Генеральны рэлятар будучага Сінода Біскупаў, кардынал Пэтэр Эрдо, адзначыў, што мэта форума не заключаецца ў змене навучання Касцёла адносна сям’і, але ў пошуку новых формаў душпастырства, новых спосабаў знаёмства з гэтым навучаннем, бо часта яно разумееца памылкова.

Касцёл, паводле слоў пурпурата, павінен быць домам адкрытым для ўсіх. “Аднак ўсё гэта не мае нічога супольнага з банальным слоганам “каталіцкі развод”, якім часта карыстаюцца. Гаворка не ідзе пра гэта. Лек, пад назвай “міласэрнасць” – не прызначаны, каб спрыяць караблекрушэнням, гаворачы метафарай, але заўсёды і толькі для таго, каб выратаваць лодку, патрапіўшую ў бушуючае мора, і прыняць ахвяраў, забяспечыць іх клопатам і неабходнай падтрымкай”, сказаў кардынал Эрдо.








All the contents on this site are copyrighted ©.