2014-06-27 14:45:09

Асвячэнне мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай адбылося ў Назарэце


RealAudioMP3 27 чэрвеня 2014 г. у назарэцкай базыліцы Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося асвячэнне мазаікі аднаго з самых шанаваных у Беларусі абразоў – Маці Божай Будслаўскай. Ва ўрачыстай літургіі з гэтай нагоды прынялі ўдзел каля 300 беларускіх вернікаў – удзельнікаў Агульнанацыянальнай пілігрымкі ў Святую Зямлю. Цэлебравалі Эўхарыстыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскi арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і шэраг беларускіх святароў.

Напрыканцы літургіі адбылося асвячэнне табліцы з абразом і быў прачытаны Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі. Пазней мазаіка будзе ўсталявана ў падворку Назарэтанскай Базылікі з левага боку ад цэнтральнага ўваходу, паведамляе сайт Каталіцкага Касцёла ў Беларусі www.catholic.by.









All the contents on this site are copyrighted ©.