2014-06-26 12:29:38

Папа: народ ішоў за Хрыстом, бо бачыў у Ім Добрага Пастыра


RealAudioMP3 Народ ішоў за Езусам, таму што бачыў у ім Добрага Пастыра, адзначыў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі 26 чэрвеня 2014 г. Паводле Пантыфіка ні фарысеі, якія звялі веру ў Бога да казуістыкі і маралізатарства, ні садукеі, якія імкнуліся да ўлады, ні зэлоты, якія жадалі вызваліць яўрэйскі народ з рымскага палону, ні эсеі, якія прысвячалі сваё жыццё Богу, але былі далекімі ад людзей, не распальвае сэрцы народа так, як гэта зрабіў Езус Хрыстус. Людзі, заўважыў Папа, здзіўляліся калі чулі Езуса і іх сэрцы станавіліся гарачымі. Хрыстус набліжаўся да народу, разумеў яго цяжкасці. Ён не сароміўся размаўляць з грэшнікамі і сустракацца з імі. Езус, паводле Святога Айца, адчуваў радасць ад прысутнасці сярод людзей – быў сапраўдным Добрым Пастырам, а авечкі чулі Ягоны голас і ішлі за Ім.

“Народ ішоў за Езусам, бо Ён быў Добрым Пастырам (...) Быў пастырам, які размаўляў на мове свайго народа, дазваляў сябе зразумець, казаў праўду, Божыя рэчы: ніколі не ставіў іх пад сумнівы, але казаў такім чынам, што людзі іх любілі. І таму наследавалі Яго”, - адзначыў Папа.

Напрыканцы гаміліі Францішак заклікаў вернікаў сабраных у капліцы Дома св. Марты адказаць для сябе на пытанне: за кім падабаецца ісці мне? Няхай яно дапаможа прыйсці да малітвы і прасіць Бога аб тым, каб ісці за Хрыстом, здзіўляцца Ягоным словам, пажадаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.