2014-06-25 14:26:49

Падрабязнасці візіту Папы ў клініку “Джэмэллі”


RealAudioMP3 Папа Францішак падорыць рымскай клініцы “Джэмэллі” рэліквіі нядаўна кананізаваных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. Гэта адбудзецца падчас яго візіту ў вядомую медыцынскую ўстанову 27 чэрвеня 2014 г., ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Трэба адзначыць, што 50-гадовая гісторыя клінікі блізка звязана з гэтымі папамі. Менавіта Ян ХХІІІ, у 1961 г. інаўгураваў адкрыццё факультэта хірургіі і медыцыны Каталіцкага універсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якому яна прыналежа. Ян Павел ІІ, у сваю чаргу, быў частым пацыентам гэтай медыцынскай установы. Менавіта тут Пантыфік, праходзіў лячэнне пасля замаху ў 1981г. і ў апошнія месяцы свайго жыцця.

Па прыбыцці ў “Джэмэллі” папа Францішак прывітае пацыентаў, якія змогуць выйсці на плошчу перад клінікай і якія будуць назіраць за візітам высокага госця з вокнаў. Затым, сустрэнецца з хворымі. Пасля візіту ў мясцовы касцёл і перадачы рэліквій святых Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, ён звернецца да супрацоўнікаў клінікі і ўніверсітэта з прамовай.

Кульмінацыяй візіту Святога Айца стане Эўхарыстыя, якую ён ўзначаліць на адной з плошчаў на тэрыторыі шпіталя.








All the contents on this site are copyrighted ©.