2014-06-24 11:55:57

Бэнэдыкт XVI сочыць за палітыкай і добра сябе адчувае


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI уважліва сочыць за палітычнай сітуацыяй у Германіі і добра ў ёй арыентуецца, расказаў журналістам прэм’ер-міністр Баварыі Хорст Зеехофер. 23 чэрвеня 2014 г. нямецкі палітык быў прыняты на аўдыенцыі папам Францішкам, пасля чаго наведаў Папу на пенсіі, які пражывае у былым ватыканскім кляштары “Mater Ecclesiae”. Гэта была іх першая сустрэча пасля лютага 2013 г. Размаўляючы пра апошнія палітычныя падзеі, Бэнэдыкт XVI заўважыў, што нямецкія хрысціянскія дэмакраты выгралі выбары ў верасні мінулага году, але сёлета не змаглі паказаць такі ж вынік на выбарах у Еўрапейскі Парламент, распавёў Хорст Зеехофер журналістам.

Паводле баварскага прэм’ера, Пантыфік на пенсіі не збіраецца пакідаць Ватыкан і цалкам перакананы ў правільнасці свайго рашэння адмовіцца ад пасады Біскупа Рыма. Зеехофер не хаваў вялікага ўражання, якое на яго зрабіла інтэлектуальная свядомасць Бэнэдыкта XVI. Яго стан здароўя, паводле слоў палітыка, вельмі добры для чалавека, які мае ўжо 87 гадоў. Папа на пенсіі не згубіў свайго пачуцця гумару, сказаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.