2014-06-22 13:49:39

Іспанія: першае падарожжа каралеўскай пары адбудзецца ў Ватыкан


RealAudioMP3 Новы кароль Іспаніі Філіп VI і яго жонка Летысія сваё першае замежнае падарожжа здзейсняць у Ватыкан. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў гэтай краіны Хасэ Мануэль Гарсія- Маргальё. Палітык не падаў дакладнай даты візіту, але можна выказаць здагадку, што гэта адбудзецца ў бліжэйшыя тыдні, таму што манарх ў верасні 2014 г. прыме ўдзел у сесіі ААН у Нью - Ёрку, дзе падтрымае намаганні Іспаніі стаць непастаянным членам Савета Бяспекі ААН ў 2015 і ў 2016 г.

Міністр паінфармаваў журналістаў, што Філіп і Летысія наладзілі кантакты з папам Францішкам, калі прынялі ўдзел у пачатку інаўгурацыі яго Пантыфікату, якая адбылася ў сакавіку 2013 г. Філіп VI ўступіў на трон Іспаніі 19 чэрвеня пасля адрачэння ад гэтай пасады яго бацькі, Хуана Карласа І

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.