2014-06-21 13:45:39

Францішак перасцярог святароў ад душпастырскага індывідуалізма


RealAudioMP3 Радасць быцця святарамі і прыгажосць братэрства – на гэтыя тэмы звярнуў увагу папа Францішак падчас сустрэчы з духавенствам дыяцэзіі Касана-ала-Ёніё. Спатканне адбылося ў мясцовым архікатэдральным касцёле 21 чэрвеня 2014 г. Паводле Папы, няма нічога лепшага за адчуванне паклікання Пана – паклікання быць з Ім, несці іншым людзям Яго самаго, а таксама Яго слова і прабачэнне. “Калі мы, святары, становімся перад табернакулюмам, спыняем на адзін момант там у маўчанні, тады па новаму адчуваем позірк Езуса на нас, і гэты позірк нас абнаўляе, натхняе”, - сказаў ён. Менавіта ціхая малітва, паводле Францішка, дапамагае святарам убачыць ці працуюць яны добра або пераўтварыліся ў “служачых”; ці з’яўляюцца адкрытымі “каналамі” праз якія выходзіць любоў і ласка Божая або засяроджанымі на сябе, не дапамагаючымі сустрэць Пана, святло і сілу Евангелля.

Святы Айцец перакананы, што ісці за Панам разам з іншымі святарамі, якія маюць адметныя дары, таленты і іншага ўзросту – гэта цудоўна. Такая разнастайнасць узбагачае ўсё духавентва. Але адзінства і братэрства не з’яўляюцца лёгкімі і дадзенымі самі па сабе, лічыць ён. “У першую чаргу таму што і мы святары паглыбіліся ў сучасную суб’ектывісцкую культуру, якая ўзвышае асабістае “я” аж да пакланення яму. Але таксама з прычыны пэўнага душпастырскага індывідуалізма, які нажаль распаўсюдзіўся ў нашых дыяцэзіях. Мы павінны рэагаваць на гэта выбіраючы братэрства. Я свядома кажу пра “выбар”. Братэрства не можа быць рэччу, якая залежыць ад выпадку, ад спрыяльнасці ўмоваў... Не, гэта выбар, які адпавядае рэчаіснасці, складаючай нас, дару, які атрымалі, але які трэба пастаянна прымаць і умацоўваць: адзінству з Хрыстом у прэзбітэрыяце, вакол Біскупа”, - сказаў Папа.

Францішак заклікаў святароў дыяцэзіі Касана-ала-Ёніё надаваць асаблівую увагу працы з сем’ямі і на карысць сем’яў. “Гэта праца, аб якой Пан просіць асабліва ў наш час – складаны для сям’і як інстытута, і для сем’яў з прычыны крызісу. Але менавіта калі час складаны, Бог дапамагае адчуць сваю блізкасць, ласку, прароцкую сілу свайго слова”, - адзначыў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.