2014-06-21 16:22:45

Папа паабедаў з беднымі і ахвярамі наркотыкаў


RealAudioMP3 Час абедзенага перапынку, падчас візіта ў італьянскую Калабрыю, папа Францішак правёў у кампаніі бедных, аб якіх клапоціцца мясцовы “Caritas” і маладых людзей, якія праходзяць лячэнне ад наркатычнай залежнасці. Супольны абед прайшоў у духоўнай семінарыі ў Касана-ала-Ёніё. Пасля яго, Пантыфік накіраваўся ў мясцовы дом састарэлых, дзе правёў каля 30 хвілін. Перад тым, як пакінуць Касана і адправіцца ў мястэчка Сібары, Папа зрабіў незапланаваны візіт у парафію св. Юзафа, каля якой 3 сакавіка 2014 г. быў забіты італьянскі святар а. Ладзара Лангабардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.