2014-06-21 17:07:36

Папа на заканчэнне візіту ў Калабрыю: перамагаць зло дабром, праўдай і прыгажосцю


RealAudioMP3 Кульмінацыяй душпастырскага візіту Святога Айца ў італьянскую Калабрыю стала Эўхарыстыя на ўзбярэжжы Іанічнага мора, у мястэчку Сібары. У сваёй гаміліі Папа распавёў пра неад’емныя аспекты жыцця хрысціянскага народа: пашану да Езуса Эўхарыстычнага і крочанне разам з Ім. Францішак нагадаў, што для хрысціян самай высокай пашаны варты толькі Бог, а не такія ідалы, як грошы, славалюбства, пыха і ўлада. Вера ў Хрыста, паводле яго, становіцца сапраўднай калі вернікі крочаць за Ім і з Ім, намагаючыся спаўняць на практыцы Ягоную запаведзь: “Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго”. Пантыфік заклікаў сведчыць аб канкрэтнай салідарнасці з братамі, асабліва найбольш патрабуючымі справядлівасці, надзеі і пяшчоты. “Вы, дарагая моладзь, не дазвольце скрасці вашу надзею! Аддаючы пашану Езусу ў вашых сэрцах і прабываючы ў адзінстве з Ім будзьце здольнымі супрацьстаяць злу, несправядлівасці, насіллю сілай дабрай, праўды і прыгажосці”, - пажадаў на развітанне Папа.

Эўхарыстыя ў Сібары стала заключным момантам падарожжа Святога Айца ў Калабрыю. Пасля яе заканчэння Пантыфік на верталёце адправіцца ў Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.