2014-06-21 11:30:52

Папа: звяволенне ў турме не павінна быць толькі прыладай пакаранні ці помсты


RealAudioMP3 Зняволенне ў турме павінна спрыяць эфектыўнай рэінтэграцыі былых асуджаных у грамадства. Калі гэтай мэтай грэбаваць, то яно стане толькі прыладай пакарання і помсты, што з’яўляецца шкодным, як для індывідуума, так і для ўсёй супольнасці. З такімі словамі папа Францішак звярнуўся да амаль двухсот мужчын і жанчын адбываючых пакаранне ў турме “Разэта Сіска” у Кастравілары і персанала гэтай пэнітэнцыярнай установы. Візіт у турму стаў першым у праграме падарожжа Святога Айца ў Калабрыю. Папа прызнаўся, што гэтым жэстам ён выказвае сваю блізкасць і ўсяго Касцёла да людзей, якія знаходзяцца ў турмах, ва ўсім свеце. “Езус казаў: “Я быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне”, нагадаў Францішак. Рэінтэграцыя былых асуджаных у грамадства, паводле Папы не з’яўляецца выключна плёнам чалавечых намаганняў. “У гэты шлях уваходзіць таксама сустрэча з Богам, здольнасць адкрывацца на позірк Бога, які нас любіць, можа зразумець і прабачыць нашы памылкі. Пан – гэта настаўнік рэінтэграцыі: бярэ нас за руку і вяртае ў грамадства. Пан заўсёды прабачае, суправаджае, разумее. Ад нас чакаецца толькі дазволу на гэта зразуменне, прабачэнне, суправаджэнне”, - сказаў Папа.

Францішак пажадаў зняволеным, каб яны не гублялі ў пустую “каштоўны час” праведзены ў зняволенні, а прасілі ў Бога аб атрыманні гэтай ласкі. “Робячы так дапаможаце стаць лепшымі перш за ўсё самім сабе, але ў той жа час і супольнасці”, - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.