2014-06-21 11:35:58

Пантыфік сустрэўся з бацькамі дзіцяці, забітага гандлярамі наркотыкаў


RealAudioMP3 Падчас прыватнай сустрэчы са зняволенымі ў турме Кастравілары 21 чэрвеня 2014 г., Пантыфік паразмаўляў з бацькамі і двума бабулямі трохгадовага Кока Кампалонга – хлопчыка, які напрыканцы студзеня 2014 г. быў забіты і спалены ў аўтамабіле гандлярамі наркотыкаў. Папа запэўніў у сваёй салідарнасці з маці дзіцяці і выказаў спадзяванне, што такія жудасныя злачынствы больш ніколі не будуць паўтарацца. “Няхай ніколі больш не будзе насілля над дзецьмі. Ніколі больш не здараецца так, каб дзеці павінны былі пераносіць падобныя пакуты”, - сказаў Папа. Ён заклікаў бацькоў не ўпадаць у роспач і запэўніў, што моліцца за іх і забітага хлопчыка.

Пасля візіта ў турму “Разэта Сіска” у Кастравілары Святы Айцец адправіўся на верталёце ў Касана-ала-Ёніё.







All the contents on this site are copyrighted ©.