2014-06-20 12:18:13

Францішак катэгарычна супраць легалізацыі любых відаў наркотыкаў


RealAudioMP3 Папа Францішак рашуча выступіў супраць легалізацыі так званых “лёгкіх наркотыкаў”. 20 чэрвеня 2014 г. Пантыфік сустрэўся з удзельнікамі Міжнароднай канферэнцыі праваахоўных органаў па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў, якая 17-19 чэрвеня праходзіла ў Рыме. Святы Айцец высока ацаніў іх дзейнасць і выказаў сваю заклапочанасць пашырэннем гарызонтаў наркатрафіку, якое стварае вялікія пагрозы для моладзі і падлеткаў. “Наркотыкі не перамагаюцца наркотыкамі”, адзначыў Папа, гаворачы пра спробы легалізацыі некаторых відаў наркатычных сродкаў у якасці прапановы кампрамісу для нарказалежных. “Легалізацыя так званых “лёгкіх наркотыкаў”, нават частковая, акрамя таго, што з’яўляецца, як мінімум дыскусійнай з пункту гледжання закону, не прыносіць жаданых плёнаў. Замена наркотыкаў, не з’яўляецца дастатковай тэрапіяй, але завуаліраваным спосабам капітуляцыі перад феноменам. Я жадаю паўтарыць тое, пра што ўжо казаў з іншай нагоды: “не” – усім відам наркотыкаў. Проста – “не” усім відам наркотыкаў”. Але каб сказаць “не”, трэба сказаць “так” жыццю, любові, іншым людзям, адукацыі, працы, павелічэнню колькасці працоўных месцаў. (...) Калі ўсе гэтыя “так” будуць рэалізаваны, не будзе больш месца для наркотыкаў, злоўжывання алкаголем і для іншых залежнасцяў”, - сказаў Папа.

Святы Айцец нагадаў пра шырокую дзейнасць Касцёла ў сферы дапамогі нарказалежным і адзначыў, што прыклад тых, хто вырашыў парваць з наркотыкамі, з’яўляецца стымулам, каб глядзець у будучыню з даверам.








All the contents on this site are copyrighted ©.