2014-06-20 12:12:20

Святы Айцец: трымаць сэрца свабодным ад грошай, любові да хвалы і ўлады


RealAudioMP3 Езус нас просіць трымаць сэрцы свабоднымі ад грошай, любові да хвалы і ўлады, сцвердзіў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 20 чэрвеня 2014 г. “Не збірайце сабе скарбаў на зямлі” – гэтыя словы Хрыста былі ў цэнтры ўвагі Пантыфіка. Паводле Папы, яны гучаць як перасцярога, таму што “зямныя скарбы” – ненадзейныя: яны псуюцца і іх крадуць злодзеі. Францішак лічыць, што адным з першых такіх скарбаў з’яўляюцца грошы. “Багацці – добрыя. Яны служаць для многіх цудоўных справаў, каб клапаціцца пра сям’ю: гэта праўда! Але калі ты збіраеш іх, як скарб – крадуць у цябе душу. Езус у Евангеллі, звяртаецца да гэтага аргументу – да небяспекі багаццяў, да пакладання надзеі ў багацці”, - сказаў Папа. Іншымі “зямнымі скарбамі”, паводле Святога Айца, з’яўляюцца славалюбства і любоў да ўлады. “Гэта пасланне Езуса: “Калі твой скарб у багаццях, у любові да хвалы, ўлады, у пысе – тваё сэрца будзе прыкавана да іх. Тваё сэрца стане рабом багаццяў, славы, пыхі. А Езус жадае, каб нашы сэрцы былі свабоднымі! (...) Мець свабоднае сэрца можна толькі праз “нябесныя скарбы”: любоў, цярплівасць, служэнне іншым, пашану да Бога. Гэта сапраўдныя багацці, якія нельга скрасці. Іншыя – абцяжарваюць сэрца. Прыкоўваюць яго і не даюць свабоды!”, - сказаў Папа.

Рабскае сэрца, паводле Святога Айца – цёмнае. У ім збіраецца непатрэбная цемра. Зямныя скарбы, не прыносяць сэрцу сапраўднай радасці і свабоды. У сваю чаргу, свабоднае сэрца – светлае, яно асвятляе іншых і дазваляе бачыць шлях, які вядзе да Бога.








All the contents on this site are copyrighted ©.