2014-06-19 13:26:56

Папа беражэ сілы для падарожжа на поўдзень Італіі


RealAudioMP3 19 чэрвеня 2014 г. ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста папа Францішак узначаліць Эўхарыстыю перад базылікай св. Яна на Латэране. Затым па традыцыі адбудзецца эўхарыстычная працэсія да базылікі Санта Марыя Маджорэ. Аднак сёлета Пантыфік вырашыў, што не будзе яе ўзначальваць. Ён накіруецца да марыйнай святыні на аўтамабіле і там будзе чакаць вернікаў, каб удзяліць ім благаслаўленне. Пешую працэсію ўзначаліць Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціна Валіні. Як патлумачыў афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі Святы Айцец вырашыў зберагчы сілы, якія яму спатрэбяцца ў бліжэйшы час для выканання важных заданняў, у першую чаргу для падарожжа на поўдзень Італіі, у Касана-ала-Ёніё 21 чэрвеня 2014 г. Каб даехаць да базылікі Санта Марыя Маджорэ Пантыфік скарыстаецца не папа-мабілем, але звычайнай машынай. Паводле кс. Ламбардзі, ён жадае, каб ўвага вернікаў была засяроджана на Найсвяцейшым Сакрамэнце, а не на яго асобе.








All the contents on this site are copyrighted ©.