2014-06-18 11:28:52

Італія: выйшла кніга з аглядам 186 гамілій папы Францішка


RealAudioMP3 У Рыме прэзентавалі кнігу “La verità è un incontro. Omelie da Santa Marta” (Праўда – гэта сустрэча. Гаміліі ў Доме св. Марты), якая ўяўляе сабой сінтэз 186 кароткіх гамілій папы Францішка падчас ранішніх св. Імшаў у яго рэзідэнцыі. Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі падкрэсліў з гэтай нагоды, што мы з’яўляемся сведкамі “жывога пантыфікату”. Ён звярнуў увагу на незвычайны і прароцкі дынамізм, з якім Пантыфік падыходзіць да паўсядзённых праблем грамадства. У сваю чаргу, кс. Антоніа Спадара, галоўны рэдактар прэстыжнага езуіцкага часопіса “La Civiltà Cattolica”, ініцыятар выдання кнігі, прызнаўся, што “за гэтым Папам не можна ўгнацца, можна толькі назіраць”.

На прэзентацыі выдання прысутнічаў, у прыватнасці, цяперашні старшыня італьянскага Сенату Пьетра Грасі. Ён падкрэсліў, што “падчас пантыфікату Францішка Касцёл у надзвычай хуткім тэмпе перажывае змены”. Папа з Аргентыны абмежаваў бюракратыю, адкрыў Касцёл для калегіяльнасці і зноў змясціў у цэнтры чалавека. Італьянскі парламентарый прызнаў, што асабліва моцнае ўражанне на яго рабіць факт, наколькі ясна і рашуча Пантыфік супрацьставіўся карупцыі.

Кніга прадстаўляе агляд 186 кароткіх гамілій першага года пантыфікату папы Францішка, пачынаючы з 25 сакавіка 2013 г. па 20 сакавіка 2014 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.