Святы Айцец паабяцаў маліцца за ўсе каманды падчас Мундзіялю
Папа Францішак паабяцаў,
што падчас Чэмпіяната свету па футболе ў Бразіліі будзе маліцца “за кожнага”. Гэта
быў яго адказ на словы Дзілмы Русэф, Прэзідэнта Бразіліі, якая падчас знаходжання
ў Ватыкане ў лютым 2014 г. папрасіла Святога Айца аб захаванні нейтралітэту падчас
Кубка свету. Аб гэтым журналістам паведаміў Мітрапаліт Вільявісэнсіа ў Калумбіі, арцыбіскуп
Оскар Урбіна Артэга, член Папскай фонду “Populorum Progressio”, пасяджэнне якога адбывалася
ў Ватыкане 11-13 чэрвеня 2014 г. Паводле яго слоў, бразільская кіраўнік дзяржавы ў
размове з Францішкам 21 лютага папрасіла ў яго, у прыватнасці, пра дзве рэчы: скіраваць
на пачатак Мундзіялю пасланне і аб’ектыўна балець за нацыянальныя каманды.