2014-06-17 11:50:22

Названы імёны лаўрэатаў “Прэміі Ратцынгера”


RealAudioMP3 17 чэрвеня 2014 г. у Ватыкане агучылі імёны лаўрэатаў сёлетняй прэміі “Ватыканскага фонду імя Ёзафа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта XVI”. Іх двое. Першым прагучала імя францужанкі Ан-Мары Пелецье, спецыяліста па герменеўтыцы і біблійнай экзэгетыцы, якая шмат часу ў сваёй дзейнасці прысвяціла пытанню становішча жанчын у хрысціянстве і Касцёле. Яна стала першай жанчынай, каму ўручаць “Прэмію Ратцынгера”. Другім лаўрэатам стаў польскі бібліст кс. Вальдэмар Храстоўскі, які займаецца каталіцка-юдэйскім дыялогам. Прэмію ўручаць у чацвёрты раз 22 лістапада 2014 г. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы і грашовую ўзнагароду ў 50 тыс. еўра.

“Ватыканскі фонд імя Ёзафа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта XVI” заснаваў у лістападзе 2010 г. сам Пантыфік на пенсіі і ахвяраваў у яго даходы ад сваёй літаратурна-тэалагічнай дзейнасці. Падтрымліваюць фонд і дабрачынцы. “Прэмія Ратцынгера” прызначана для таго, каб распаўсюджваць тэалогію ў свеце камунікацый і спрыяць яе зносінам з людзьмі.







All the contents on this site are copyrighted ©.