2014-06-15 12:17:37

Святы Айцец паедзе ў Албанію


RealAudioMP3 Пантыфік афіцыйна абвясціў аб сваім падарожжы ў Албанію. Гэта адбылося 15 чэрвеня 2014 г. у Ватыкане падчас яго сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Ён наведае Тырану 21 верасня 2014 г. Францішак адзначыў, што “з радасцю” прыняў запрашэнне біскупаў і грамадзянскіх уладаў краіны. “Гэтым кароткім падарожжам я хацеў бы ўмацаваць у веры Касцёл у Албаніі і засведчыць маю падтрымку краіне, якая на працягу доўгага часу цярпела вынікі ідэалогій мінулага”, - сказаў Святы Айцец. Трэба адзначыць, што ў Албаніі Касцёл сустрэўся з адным з самых значных пераследаў з боку камуністычнага рэжыму, якія трывалі ў ХХ стагоддзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.